Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыцьцё ў ЗША: новы лек ад раку значна зьніжае сьмяротнасьць шпіталізаваных з COVID-19


Новае дасьледаваньне паказала, што лек пад назвай сабізабулін зьніжае рызыку сьмерці шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 на 55 працэнтаў.

Пра гэта піша The New York Times.

Але некаторыя экспэрты асьцерагаюцца, што вынікі новага дасьледаваньня пераацэненыя.

Сабізабулін

Паводле апублікаваных вынікаў, экспэрымэнтальны прэпарат, які першапачаткова быў распрацаваны для барацьбы з ракам, удвая зьнізіў рызыку сьмерці для людзей, шпіталізаваных з COVID-19.

Сабізабулін аказаўся больш эфэктыўным, чым іншыя прэпараты, дазволеныя для цяжкахворых кавідных пацыентаў.

Кампанія з Маямі Veru, якая распрацавала новы лек, зьвярнулася ў амэрыканскую Управу санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў па дазвол на выкарыстаньне сабізабуліну ў экстраным парадку. Экспэрты лічаць, што гэта дадае новы сродак у сьціплы арсэнал мэдыкаў для лячэньня шпіталізаваных пацыентаў.

«Гэта вельмі ўражвае, — кажа доктар Ілан Шварц, экспэрт у інфэкцыйных хваробах з Унівэрсытэту Альбэрты. — У нас ёсьць невялікая колькасьць мэтадаў лячэньня цяжкіх пацыентаў, якія зьніжаюць сьмяротнасьць. Таму мы вітаем іншыя сродкі, якія дапамогуць яшчэ больш зьнізіць колькасьць лятальных зыходаў».

Доктар Шварц, аднак, папярэджвае, што дасьледаваньне было адносна невялікім — усяго 134 пацыенты атрымлівалі прэпарат. «Агулам, я думаю, што гэта вельмі цікава, хоць ёсьць патрэба і ў больш маштабных і незалежных дасьледаваньнях», — кажа ён.

Як новы лек працуе

Сабізабулін блякуе пабудову клеткамі мікратрубачак — важных малекулярных шляхоў, якія перамяшчаюць матэрыял з аднаго месца клеткі ў іншае.

Прэпарат быў першапачаткова распрацаваны дасьледнікамі з Унівэрсытэту Тэнэсі для барацьбы з ракам, бо клеткі пухлін вельмі хутка растуць і залежаць ад мікратрубачак, якія дапамагаюць росту.

Два гады таму дасьледнікі з Veru апрабавалі сабізабулін на пацыентах з COVID-19. Навукоўцы падазравалі, што прэпарат можа прадухіляць рэплікацыю вірусу, якая таксама залежыць ад сеткі мікратрубачак, што аб’ядноўваюць фрагмэнты новых вірусаў.

Тады ж дасьледнікі выказалі здагадку, што прэпарат дапаможа пацыентам з COVID-19 змагацца зь небясьпечным для жыцьця запаленьнем лёгкіх. Гэты цяжкі імунны адказ пачынаецца, калі клеткі распазнаюць, што яны інфікаваныя, і вылучаюць у навакольнае асяродзьдзе сыгнальныя бялкі. Клеткі павінны паслаць малекулы трывогі па сваіх мкіратрубачках, каб перадаць сыгнал трывогі.

У пачатку 2020 году дасьледчыкі з Цэнтру мэдычных навук Унівэрсытэту Тэнэсі выявілі, што сабізабулін душыць гэтыя сыгналы трывогі ў клетках мышэй. Празь некалькі месяцаў Veru пачала тэставаць прэпарат, які прымаюць у выглядзе таблетак, на людзях. У траўні 2021 году яны перайшлі да позьняй стадыі выпрабаваньняў.

Як праходзіла новае дасьледаваньне

Кампанія шукала добраахвотнікаў, якія знаходзіліся ў шпіталі з прычыны COVID-19. Каб мець права на ўдзел у экспэрымэнце, пацыенты павінны былі быць падключаныя да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх або атрымліваць кісларод. Яны таксама павінны былі мець фактары высокай рызыкі сьмерці ад COVID-19, такія як гіпэртанія, пажылы ўзрост ці атлусьценьне.

Пацыентам было дазволена адначасова атрымліваць іншыя віды лячэньня, якія раней даказалі сваю эфэктыўнасьць у выратаваньні жыцьця шпіталізаваных кавідных пацыентаў. Напрыклад, браць гарманальны лек дэксамэтазон, які зьніжае рызыку сьмерці на траціну.

У дасьледаваньні 134 добраахвотнікі атрымлівалі сабізабулін і 70 — плацебо. На працягу 60 дзён узровень сьмяротнасьці ў абедзьвюх групах значна адрозьніваўся: 45,1% у групе плацебо памерлі ў параўнаньні з 20,2% у групе, якая атрымлівала новы лек.

Гэтая розьніца прывяла да зьніжэньня рызыкі сьмерці на 55, 2%.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG