У юбілейны для Незалежнасьці Беларусі год Радыё Свабода зьмяшчае разьдзелы кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы».
Спадзевы і рэальнасьць: супадзеньні і разыходжаньні. Як беларусы ставяцца да сваёй незалежнасьці? Пра гэта — ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Франак Вячорка, Сяргей Навумчык і Аляксандра Дынько.
25 жніўня спаўняецца чвэрць стагодзьдзя абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі, якая была вынікам змаганьня пакаленьняў. Мы прапануем узгадаць дзесяць найбольш значных і прыкметных падзеяў 1991 году.