Канфлікт з Расеяй і вяртаньне амбасадара ЗША, парлямэнцкія выбары і Курапаты, перапіс і дэкрэт аб «дармаедах». Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць з Прагі Юры Дракахруст, зь Менску Віталь Цыганкоў.
Ксэнафобія, дыскрымінацыя і перасьлед паводле этнічнай прыкметы – цяжкая хвароба грамадзтва і злачынства дзяржавы. Беларусь па сваёй трагічнай гісторыі ХХ стагодзьдзя ведае, да чаго прыводзіць падобная практыка.
Зона Свабоды пра музыку
70 гадоў таму, у траўні 1949, была створаная Рада Эўропы. Куды ідзе Эўропа і куды хацела б ісьці Беларусь і іншыя посткамуністычныя краіны?
Беларусы — адзін з самых неэмацыйных народаў сьвету. У сьпісе 143 краінаў Беларусь на перадапошнім месцы пасьля Емэну. Горш толькі ў Аўганістане. Чаму так адбываецца і што гэта значыць?
30 красавіка 2019 радыё Свабода канчаткова пакідае радыёхвалі. Нас па-ранейшаму можна будзе слухаць у Інтэрнэце, але радыёпрымачы – наша галоўнае месца сустрэчы са слухачамі ў Беларусі і сьвеце больш як паўстагодзьдзя – адпраўляюцца ў музэй гісторыі Свабоды.
У чым сакрэт рэйтынгу Зяленскага? Чым адметная выбарчая кампанія ва Ўкраіне? Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст і Наталка Чурыкава.
Чаму ўлады змагаюцца з крыжамі ў Курапатах? Што могуць сьцярпець беларусы? Чаму ізноў узмацніліся рэпрэсіі?Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько, Алег Грузьдзіловіч і вядучая Ганна Соўсь.
Хто перамагае на ўкраінскіх выбарах — паэзія ці проза? Зьмест ці форма? Інтанацыя ці сэнс? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць дырэктарка ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода Мар’яна Драч, дырэктар беларускай рэдакцыі Аляксандар Лукашук і вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Як дэмакратыя стварае і вырашае крызісы: Украіна, ЗША, Вялікабрытанія. Удзельнікі «Зоны Свабоды» — Юры Дракахруст, Ірына Лагуніна, Аляксандар Лукашук, Алена Літвінава, Мэрхат Шарыпжан.
Што азначае двубой паміж расейскім паслом і беларускім МЗС? Чаму не дазволілі сьвяткаваць гадавіну БНР у цэнтры Менску? Ці пойдуць Лукашэнка і Пуцін шляхам Назарбаева?
Дзесяць гадоў таму Беларусь запрасілі ў праграму «Усходняе партнэрства». Што яна дала Беларусі, і як скарысталіся праграмай іншыя чальцы партнэрства? І ці ўступіць Беларусь калі-небудзь у Эўразьвяз?
25 гадоў Канстытуцыі незалежнай Беларусі – што яна дала краіне? Ці вызначае Канстытуцыя дзяржаўны лад? Што хоча памяняць у Канстытуцыі Лукашэнка? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст, зь Менску – Віталь Цыганкоў.
Украіна праз пяць гадоў пасьля рэвалюцыі годнасьці — ці стала лепш? Абмяркоўваюць аглядальнік украінскай службы радыё Свабода Расьціслаў Хоцін, Юры Дракахруст, карэспандэнтка Свабоды ў Кіеве Алена Літвінава і Аляксандар Лукашук.
Чаму на Радыё Свабода немагчымы тыдзень роднай мовы – тлумачыць дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. У перадачы – галасы розных людзей, ад дысыдэнтаў да прэзыдэнта, прыклады ад Японіі да Стоўпцаў, кнігі і песьні, тэмы – ад анэкдотаў да прызнаьня ў каханьні.
Трагедыю ў школе ў Стоўбцах, эмацыйную рэакцыю грамадзтва і маўчаньне дзяржаўных СМІ абмяркоўваюць у «Зоне Свабоды» Аляксандра Дынько, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст і Ганна Соўсь.
У чым асаблівасьці сёлетніх прэзыдынцкіх выбараў ва Ўкраіне? Як кандыдаты ці кандыдаткі абяцаюць спыніць вайну альбо перамагчы ў ёй? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай службы Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Ганна Соўсь.
А хто там ідзе – бадай самае частае і самае важнае пытаньне нацыянальнага дыскурсу апошніх ста гадоў. Нагодай задаць гэтае вечнае пытаньне сёньня стала новая кніга “Сто цытатаў на Свабодзе Сьвятланы Алексіевіч”.
Якую славу беларусам прынесла Насьця Рыбка? Як на адным баку апынуліся кіраўнік Беларусі і расейскі апазыцыянэр Навальны?
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Што могуць зрабіць ЗША для абароны незалежнасьці Беларусі? Ці адкрыла расейская прапаганда «беларускі фронт»?
Ці здолее Беларусь ухіліцца ад расейскага «бізуна»? Ці можа Захад абараніць беларускую незалежнасьць? Каму аддаюць перавагу беларусы і расейцы – Лукашэнку альбо Пуціну? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў, Аляксандар Лукашук.
Што прынесла Беларусі БССР? Ці варта сьвяткаваць стагодзьдзе Беларускай савецкай рэспублікі? Што застаецца ад спадчыны БССР?
Як рэагуюць на пратэсты ў Парыжы беларускія дзяржаўныя СМІ і Байнэт? Ці стаіць за «жоўтымі камізэлькамі» «рука Масквы»? Абмяркоўваюць Валер Каліноўскі, Наста Пілюгіна, Юры Дракахруст і Ганна Соўсь.
Гэтымі днямі спаўняецца 100 гадоў Аляксандру Салжаніцыну – салдату, вязьню, выгнаньніку, дысыдэнту, пісьменьніку. Што ён значыў для сьвету? Што ён значыць цяпер для Беларусі і беларусаў?
Ці прывядзе інцыдэнт у Чорным моры да поўнамаштабнага канфлікту? Што азначае ваеннае становішча ва Ўкраіне? Ці давядзецца Беларусі станавіцца ў вайсковы шыхт?
Выбачэньне перад помнікам гарадавому за поўху, шалік і пацалункі, сьцёб як самавыражэньне і форма барацьбы.
Як выйграць мір пасьля выйгранай вайны? Як дасягнуць міру ва Ўкраіне? Ці залежаць ад Беларусі вайна і мір?
Амэрыка прагаласавала – што азначаюць вынікі выбараў? Ці вернецца ў Менск амэрыканскі пасол? Ці абвесьцяць Трампу імпічмэнт? Ці радуецца Пуцін вынікам амэрыканскіх выбараў?
100-гадовы юбілей камсамолу супраць «ночы расстраляных паэтаў», шакуючы аўдыёзапіс прымусу моладзі да ўступленьня ў БРСМ, раздача БРСМ улады і зброі ад Лукашэнкі - пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык, Валянцін Жданко і Аляксандар Лукашук.
Што азначаюць для Беларусі рашэньні Сынодаў Канстантынопальскага і Маскоўскага патрыярхатаў? Ці стаў лягчэйшым шлях беларускага праваслаўя да аўтакефаліі? Абмяркоўваюць Сяргей Абламейка, Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст і вядучая Ганна Соўсь.
Праблемы хатняга гвалту ў спэцыяльным выпуску «Зоны Свабоды» абмяркоўваюць стваральніца і кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Каму зь беларускіх пісьменьнікаў варта даць Нобэлеўскую прэмію? Ці варта даць Лукашэнку Нобэлеўскую прэмію міру? Што зьмяніла прэмія Алексіевіч?
Што робіць чалавек, зь дзяцінства пазбаўлены радзімы? Ён пачынае яе шукаць. І знаходзіць сьляды радзімы найперш у культуры. Зьміцер Бартосік напісаў пра гэта сваю новую кнігу, якая называецца «Клініка кітайскага дантыста» і складзеная на падставе падарожжаў аўтара па забытых адрасах культуры.
Мы выбралі шэсьць найважнейшых справаў: справа абароны Курапатаў, справа масавых арыштаў мэдыкаў і прышчэпак, справа Аляксандра Коржыча і дзедаўшчыны ў беларускім войску, справа Белта і перасьледу незалежных мэдыяў, справа так званага пафігісцкага ўраду, адпраўленага ў адстаўку.
Год стагодзьдзя БНР яшчэ не перакрочыў палову. Што адбылося за гэтых паўгода? Прысуд у справе Рэгнуму, мясцовыя выбары і пераабраньне Пуціна, армянская рэвалюцыя і дэмарш Насты Ванеевай - усе гэтыя падзеі 2018 году мы прыгадваем ў апошнім у гэтым сэзоне выпуску Зоны Свабоды.
За каго заўзеюць беларусы? Ці патрэбны нам такі хакей? Перамогі і паразы на міжнародных спаборніцтвах – гэта перамогі і паразы Беларусі ці Лукашэнкі? Пра ўсё гэта ў перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Юры Дракахруст, на сувязі зь Менску – Наста Пілюгіна і Віталь Цыганкоў.
Што думае Пуцін пра Беларусь? Якія самыя вострыя праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях? Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Чаму народ мае значэньне ў Армэніі? Ці магчымыя ў Беларусі пратэсты, як у Ерэване? Чаму Лукашэнка заявіў, што канстытуцыйнага рэфэрэндуму ня будзе? Абмяркоўваюць аглядальніца армянскай службы Свабоды Хэгінэ Буніят'ян, Юры Дракахруст, Уладзімер Глод і вядучая Ганна Соўсь.
Чаму Менск асудзіў ракетныя удары ЗША і саюзьнікаў па Сырыі, але не асудзіў ужываньне хімічнай зброі рэжымам Асада? Як адаб'юцца на Беларусі амэрыканскія санкцыі адносна Расеі? Пра чужую вайну ў Зоне Свабоды гавораць Юры Дракахруст, Ірына Лагуніна, Валер Карбалевіч і Аляксандар Лукашук.
Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Ян Максімюк, Наста Пілюгіна і Віталь Цыганкоў.
Чаму расейцы кажуць «Белоруссия»? Як мянялася практыка называньня беларусамі сваёй краіны? Хто пераможа ў вайне назваў? Пра гэта ў Зоне Свабоды з удзелам Юрыя Дракахруста, Валянціна Жданко і Ганны Соўсь.
Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Зона Свабоды» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР Івонкай Сурвілай.
Куды пойдзе Расея ў наступныя 6 гадоў? Ці вызначае гэта тон перадвыбарчай кампаніі? Ці зьбіраецца Расея ваяваць? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Валянцін Жданко і вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Ці думае Пуцін пра Беларусь? У якім накірунку будуць разьвівацца адносіны Беларусі і Расеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? Пра гэта ў Зоне Свабоды, у якой удзельнічаюць Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч і аглядальніца расейскай службы Радё Свабода Ірына Лагуніна.
Ці высокая ў Беларусі карупцыя? Як краіна выглядае ў параўнаньні зь іншымі? У чым прычыны карупцыі па-беларуску? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.
Чым вызначылася сёлетняя кампанія выбараў у мясцовыя саветы? Якія мэты перасьледавала апазыцыя, беручы ў ёй удзел? Ці могуць гэтыя выбары нешта зьмяніць ? Удзельнікі «Зоны Свабоды» — Юры Дракахруст, Уладзімер Глод і Ганна Соўсь.
Кім быў Машэраў для Беларусі – беларускім героям ці выканаўцам волі Крамля? Чаму такі ўстойлівы міт пра яго? Ці сыйдзе ў нябыт гэты міт? У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Сяргей Навумчык, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Колькі і за што будуць плаціць беларусы паводле мадыфікаванага дэкрэту аб «дармаедах»? Ці справядлівыя яго патрабаваньні? Ці спародзіць ён новую хвалю пратэстаў? У чарговым выпуску «Зоны Свабоды» дыскутуюць Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Валянцін Жданко. Вядучая Ганна Соўсь.
Ці ёсьць мяжа ў свабоды слова і мастацкага выяўленьня? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Сяргей Навумчык і журналіст тэлеканалу "Настоящее время" Цімур Алеўскі. На сувязі зь менскай студыі – Аляксандра Дынько.
Загрузіць яшчэ