Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як абысьці блякававаньне

Чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню

У жніўні 2020 году ўлады заблякавалі ў Беларусі сайт Радыё Свабода — svaboda.org. Гэта значыць, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і не карыстаецеся інструмэнтамі для абходу блякаваньняў, вы ня можаце заходзіць на наш сайт наўпрост і адкрываць спасылкі на нашыя публікацыі з сацсетак.

Вось што можна зрабіць, каб працягваць чытаць Свабоду:

1. Скарыстайцеся VPN-кліентам

Гэта дапаможа вам засьцерагчы сябе, а ваш правайдэр будзе лічыць, што вы знаходзіцеся ў іншай краіне, і спасылкі будуць адкрывацца, як звычайна.

Бясплатныя сэрвісы, якім мы давяраем – Psiphon, nThlink, Lantern, Orbot (толькі мабільная праграма).

Што гэта такое VPN
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:30 0:00


2. Падпісвайцеся на нашы старонкі ў сацсетках

Там можна глядзець нашы відэа, чытаць гісторыі і даведвацца навіны, не пераходзячы на сайт.

Радыё Свабода прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі, таму захоўвайце прыватнай інфармацыю пра вашыя падпіскі.

3. Усталюйце нашу мабільную праграму

Радыё Свабода ў App Store ці Google Play.

Каб чытаць, глядзець і слухаць Свабоду з мабільнага тэлефона ў абыход цэнзуры, проста ўсталюйце нашу мабільную праграму. Яна дапаможа абыходзіць блякаваньне. Толькі пераканайцеся ў тым, што маеце абноўленую вэрсію аплікацыі.

4. ​Выкарыстоўвайце люстэрка сайта

smarturl.click/PQ8B — праз гэтую спасылку вы патрапіце на копію нашага сайта, якая адкрываецца зь Беларусі. На жаль, ня ўсе функцыі асноўнага сайта могуць працаваць у люстэрку карэктна, але мы імкнемся рабіць так, каб карыстацца ім было гэтаксама зручна.

Часам люстэркавыя сайты могуць перастаць працаваць, бо ўлады заблякавалі і іх. На такі выпадак спампуйце гэтае пашырэньне для Chrome і Firefox — яно дапамагае знайсьці новыя люстэркі для заблякаваных сайтаў.

5. Даркнэт: Tor

Браўзэр Tor — бясплатная, адкрытая і некамэрцыйная праграма, якая дае карыстальнікам ананімны доступ у інтэрнэт. Гэта спосаб абараніць сябе і свой трафік ня толькі ад уладаў, але і ад правайдэраў, уладальнікаў публічных WiFi-кропак і сайтаў, а таксама спосаб абысьці блякаваньне некаторых сайтаў.

Адрас Радыё Свабода ў даркнэце: https://svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/.

Там, дзе Tor заблякаваны, доступ да сеткі прадстаўляецца чытачам з дапамогай мастоў.

Карыстальнікам трэба зьвярнуцца за мостам наступным чынам:

  • Даслаць запыт «/bridges» на адмысловы Telegram-канал @GetBridgesBot, а затым дадаць атрыманыя радкі мастоў ўручную, шляхам капіяваньня і ўстаўкі ў браўзэр Tor [Настройки > Tor > Мосты > Предоставить мост].
  • Даслаць запыт на мост па электроннай пошце: bridges@torproject.org; а затым дадаць атрыманыя радкі мастоў уручную, шляхам капіяваньня і ўстаўкі ў браўзэр Tor [Настройки > Tor > Мосты > Предоставить мост].
  • Падлучыцца праз Snowflake з браўзэра Tor [Настройки > Tor > Мосты > Выбрать встроенный мост > Snowflake].

Каб увесьці запытаныя масты, выканайце наступныя дзеяньні:

  • На кампутары: Настройки > Tor > Мосты > Предоставить мост
  • Android: Конфигурация моста > Предоставить мост, который я знаю
  • iOS: Канфігурацыя маста: Пользовательские мосты

Праект Tor мае Telegram-канал для падтрымкі карыстальнікаў на ангельскай і расейскай мовах: @TorProjectSupportBot.

6. Слухайце нашыя падкасты

Падпішыцеся на падкасты Радыё Свабода на зручнай для вас плятформе.

7. Лічбавы самвыдат

Мы разьлічваем на дапамогу нашай супольнасьці і чытачоў у распаўсюдзе нашых рэпартажаў. Мы ўдзячныя за кожную спасылку на нашыя публікацыі, якой вы дзеліцеся ў сябе ў сацсетках або перасылаеце знаёмым.

Калі вы ня ведаеце, ці ёсьць у іх VPN і ці здолеюць яны адкрыць спасылку, вы можаце дасылаць нашы матэрыялы ў выглядзе файлаў.

Вы можаце спампаваць любое нашае відэа, аўдыё ці публікацыю з нашага вэб-сайта, а затым падзяліцца імі. Калі вы жадаеце падзяліцца тэкстам, рэкамэндуем націснуць на кнопку «Друкаваць» і захаваць файл як pdf, а затым проста пераслаць гэты спампаваны дакумэнт.

Але калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, памятайце, што гэта можа быць небясьпечна, бо нас абвесьцілі «экстрэмістамі».

Таксама зьвярніце ўвагу

XS
SM
MD
LG