14 студзеня ў Празе быў вызвалены былы міністар эканомікі Украіны Багдан Данілішын, які быў затрыманы 18 кастрычніка мінулага году. Вызваленне з-пад варты адбылося на падставе рашэньня гарадзкога суду Прагі. Падставай для гэтага стала прадастаўленне Багдану Данілішыну палітычнага прытулку ў Чэскай Рэспубліцы, якое днём раней прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі.