У межах ХХV Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша ў Менск прыехаў вядомы ўкраінскі пісьменьнік і перакладчык Аляксандар Ірванец з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Харків 1938». Карэспандэнт Свабоды сустрэўся з аўтарам перад «Украінскім вечарам» у кнігарні «Логвінаў» ды пагаварыў па-беларуску пра кніжны кірмаш, літаратуру і тое, як вайна робіць гарады Ўкраіны ўкраінскімі.