У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» — новая кніга: 4-е выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова. Гэта 366 эсэ пра герояў Беларусі, безь якіх немагчыма ўявіць гісторыю краіны ад 1772 году і да нашых дзён.
«Імёны Свабоды»... Здаецца, кнігу з такой назвай нельга напісаць у 2020 годзе, бо сотні тысяч нашых сучасьнікаў ужо маюць права на яе старонкі.
Адкажыце на пытаньні віктарыны, каб выйграць асобнік кнігі з аўтографам аўтара
Але героі гэтай кнігі, хоць у большасьці іх жыцьцёвы шлях завершаны вельмі даўно, ведаюць усё пра 2020 год: пра гвалт улады і неўміручасьць супраціву, пра колеры сьцягоў і моц бясьсільных, пра хараство і шчасьце салідарнасьці.
Сёлета гэтую кнігу можна назваць іначай. У дачыненьні да яе імёнаў, герояў беларускай гісторыі, ніколі так пераканаўча, як сёньня, не гучала слова «сучасьнікі».
Кніга пачынаецца з эсэ пра Тадэвуша Рэйтана, які ў XVIII стагодзьдзі пратэставаў супроць акупацыі расейскімі войскамі Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага.
А завяршаюцца «Імёны Свабоды» аповедамі пра тых, хто адстойваў незалежнасьць і свабоду ў розных яе вымярэньнях і ўвасабленьнях ужо ў наш час.
У папярэднім выданьні кнігі было роўна 300 герояў — 300 нашых спартанцаў. Цяпер герояў нечакана атрымалася 365 + 1 — столькі, колькі дзён у годзе. Відаць, таму, што свабоду трэба бараніць штодня.
Чытаць кнігу ў PDF>>>
Атрымаць папяровую кнігу «Імёны Свабоды» зможа той, хто першы правільна адкажа на пытаньні нашай віктарыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ведаеце вы гераіняў і герояў кнігі Уладзімера Арлова «Імёны Свабоды»?