У Армэніі аднавіліся масавыя пратэсты. 1 траўня — выбары новага прэм’ера. ВІДЭА

Пратэсты ў Армэніі, архіўнае фота

Пасьля двух дзён перапынку армяне зноў выйшлі на масавыя акцыі пратэсту ў Ерэване і іншых гарадах. Лідэр пратэстаў Нікол Пашыньян настойвае на тым, каб кіроўная Рэспубліканская партыя «стала суаўтарам перамогі народу».


Раней пратэстоўцы дамагліся адстаўкі прэм’ер-міністра Сэржа Саргсьяна, які да таго быў прэзыдэнтам 10 год, а таксама адмовы ад высоўваньня кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі і падтрымкі пратэстаў фракцыямі «Блёк Царук’ян» і «Дашнакцуцюн», якія раней дыстанцыяваліся ад мітынгаў.

Сэрж Саргсьян і Нікол Пашыньян, архіўнае фота

Нікол Пашыньян настойвае на тым, каб на выбарах новага прэм’ера, прызначаных на 1 траўня, Рэспубліканская партыя падтрымала ягоную кандыдатуру як «кандыдата ад народу». Ён заклікаў ладзіць мірныя мітынгі надалей, у тым ліку ў дзень выбараў.

Чаму Саргсьян не адстрэльваўся да апошняга патрона, як абяцае рабіць Лукашэнка