Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр армянскай апазыцыі паабяцаў, што Армэнія застанецца ў АДКБ


Армянская апазыцыя правяла мітынг у горадзе Гюмры, дзе знаходзіцца вайсковая база Расеі.

На шматлюдным мітынгу ў другім паводле велічыні горадзе Армэніі, Гюмры, лідэр руху пратэсту супраць працягу праўленьня трэцяга прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсяна і Рэспубліканскай партыі Армэніі (РПА), якую ён узначальвае, кіраўнік парлямэнцкай фракцыі «Елк» Нікол Пашыньян заявіў, што ў выпадку яго прыходу да ўлады «ніякіх геапалітычных рэверсаў ня будзе».

«Мы ня ворагі Расеі, і паколькі так і так ясна, што мы ня ворагі Расеі, мы ня ворагі нашай уласнай краіны, каб весьці яе па неразумным і авантурным шляху. Мы гаварылі і гаворым, што пасьля таго, як прыйдзем да ўлады, ніякіх геапалітычных рэвэрсаў ня будзе. Мы ніколі не казалі і не гаворым, што Армэнія павінна выйсьці з АДКБ. Мы гарантуем, што Армэнія застанецца членам АДКБ, і не таму, што мы любім ці ня любім гэтую арганізацыю, а таму, што гэта зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Армэнія. Пры гэтым мы будзем дамагацца таго, каб гэтая арганізацыя была больш эфэктыўнай і давала больш сур'ёзныя гарантыі для Армэніі і Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, чым яна гэта рабіла дагэтуль», – заявіў Пашыньян.

«Мы зноў пацьвярджаем, што Армэнія застанецца вернай сваім міжнародным абавязацельствам, у тым ліку ў рамках Пагадненьня аб усеабдымным і пашыраным партнэрстве з Эўразьязам і Пагадненьня зь Эўразійскім эканамічным саюзам. Гэта не азначае, што мы лічым, што ў гэтым супрацоўніцтве з ЭЗ і ЭАЭС няма недахопаў, і мы будзем працаваць над тым, каб ліквідаваць іх», – дадаў ён.​


Лідэр апазыцыі Армэніі Нікол Пашыньян запатрабаваў ад ураду сысьці ў адстаўку, а таксама прызначыць у краіне пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Ён таксама заявіў аб намеры байкатаваць датэрміновыя парлямэнцкія выбары, калі пост прэм'ера ня зойме кандыдат ад народу.

Пашыньян са сваімі прыхільнікамі зладзіў аўтапрабег зь Ерэвану ў Гюмры. Сталіца Армэніі будзе два дні адпачываць ад працяглых акцыяў пратэсту.

Улады Армэніі адмовіліся ад перамоваў з апазыцыяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG