Невядомыя зьбілі арганізатара фэстываляў вулічнага мастацтва Алега Ларычава

Аўтар праекту Signal Алег Ларычаў зьбіты ў пад’езьдзе дома двума невядомымі.

Ні тэлефон, ні грошы нападнікі не забралі. Алег Ларычаў цяпер у лякарні. Пра гэта паведаміў блогер Антон Матолька.

Алег Ларычаў — сябра мастацкага праекту Signal і арганізатар фэстывалю манумэнтальнага стрыт-арту Urban Myths. Яго партрэт быў на адным зь білбордаў сэрыі «Я Менск» (вядомай па першых словах «Гэта я...»).

Падчас фэстывалю Urban Myths мастакі з усяго сьвету размалёўвалі ў Менску жылыя дамы гіганцкімі малюнкамі — «мураламі».