Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананімны аўтар распавёў, як і чаму зрабіў зьмены ў графіці з «маскоўскай дзяўчынкай»


«Абноўленае» невядомымі графіці
«Абноўленае» невядомымі графіці

«Калі дзяржава ўзялася за стрыт-арт, хай прымае правілы гульні». Аўтар «правак» у графіці з «маскоўскай дзяўчынкай» пра трактоўку калючага дроту.

Невядомыя «дапоўнілі» малюнак на сьцяне дома па вул. Магілёўскай, 32 у Менску. У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот.

Кіраўнік суполкі стрыт-арт-мастакоў Signal Алег Ларычаў распавёў Свабодзе, што «праўкі» былі ўнесеныя раніцай 23 кастрычніка з выкарыстаньнем пад’ёмніка. Аўтара «правак» суполка пакуль не называе. Ларычаў кажа, аўтар укладаў у работу пасланьне: «Калі дзяржава ўзялася за стрыт-арт, хай прымае правілы гульні».

Суполка Signal перадала Свабодзе словы ананімнага аўтара:

«Мяне хлебам не кармі, дай толькі расказаць канцэпцыю чарговай сваёй работы. Але ў гэтым выпадку я б ня стаў так рабіць. Хай свабода трактовак гэтага жэсту будзе поўнай і бязьмежнай, не хачу абмяжоўваць яе сваімі нейкімі заявамі. Калі ім падабаецца такая вэрсія, як агучана вышэй, дык няхай будзе так, я ня супраць — несвабоды ў нас і праўда амаль столькі ж, колькі свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG