Кіраўнік дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэй Жукаў затрыманы вечарам 7 чэрвеня ў працоўным кабінэце.
Паводле «Прессбола», кабінэт Жукава апячатаны, там праведзена выманьне дакумэнтаў.
Як паведамляе tribuna.com, у МУС, Генпракуратуры і КДБ сытуацыю пакуль не камэнтуюць. У Сьледчым камітэце сказалі, што дакумэнты па гэтай справе пакуль не паступалі.
У бліжэйшыя дні Жукаў павінен быў інспэктаваць матч чэмпіянату Беларусі «Слуцк» — «Дынама-Берасьце», аднак на гульню ўжо зроблена новае прызначэньне.