Малюнак на сьцяне дома на менскай вуліцы Магілёўскай, 32, невядомыя пазбаўляюць ананімных «дапрацовак».
У кастрычніку малюнак, зроблены на менскім доме расейскім мастаком Артурам Кашаком да Дня Расеі, дапоўнілі колкім дротам. Міліцыя шукала сьведкаў і ўласна аўтара «дапрацовак», але ці знайшла — невядома.
Людзі, якія зафарбоўваюць «дапрацоўкі», спачатку адмаўляліся размаўляць з журналістамі і называць арганізацыю, ад якой дзейнічаюць. Але пасьля кансультацыяў з кімсьці па тэлефонах заявілі, што малюнак выпраўляе ЖЭС.
Менскі блогер Антон Матолька зьвяртаў увагу на тое, што 25 кастрычніка адаслаў у Менгарвыканкам афіцыйны зварот з просьбай пакінуць «дапрацаванае» графіці з калючым дротам, але не атрымаў ніякага адказу ў вызначаны законам тэрмін.