Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі знаходзіцца ў Горадні. Ён усклаў вянок да помніка польскай пісьменьніцы Элізе Ажэшцы.
Пра сёньняшнюю сустрэчу ў Менску з прэзыдэнтам Лукашэнкам міністар сказаў, што ў размове закраналіся «практычна ўсе тэмы, якія нас лучаць і дзеляць. Справы гістарычныя, эканамічныя, памежныя». Ён сказаў, што таксама абмеркавалі «міжнародную сытуацыю ў нашым найбліжэйшым рэгіёне, альбо расейска-ўкраінскую вайну. Відавочна, галоўная праблема — мяжа. Як яе мадэрнізаваць, як палепшыць, каб у будучыні можна было наладзіць малы памежны рух».