Адзіным беларускамоўным вучнем у 1-й сярэдняй школе гораду Магілёва стаў Валянцін Асіпчук. Ён будзе вучыцца ў 1 «В» клясе.
У гэтай школе па-беларуску вучыцца ў восьмай клясе Ялінка Салаўёва, таксама адна. Настаўніца ў Валянціна тая ж, што і ў Ялінкі. Апарача Валянціна Асіпчука і Ялінкі Салаўёвай, па-беларуску ў Магілёве вучацца яшчэ тры другаклясніцы.