«Як бы вы адрэагавалі, калі б у Беларусі зьявіліся расейскія „зялёныя чалавечкі“ — як год таму ў Крыме? Што ў такой сытуацыі павінна будзе рабіць беларуская ўлада?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Your browser doesn’t support HTML5
Спадар: «Абараняў бы Беларусь — са зброяй, калі б давялося. Улады мусяць абараняць нас і не пускаць сюды нікога».
Спадар: «Дзяржава скажа: лепей здацца Расеі. Дзяржава — так, а я — не».
Спадар: «Ну, а што мы можам зрабіць? Калі народ узьніме паўстаньне, то гэта нікому тут не патрэбна. Навошта тут перастрэлкі, каб рабілася тое ж самае, што і ў Данбасе, у тым жа Данецку? Гэта будзе вырашаць урад. Але пры нашым прэзыдэнце, думаю, такога ня можа быць».
Спадар: «Калі б ведаў, што гэта ворагі, то выступіў бы супраць такіх „чалавечкаў“ — як яны называюцца, тэрарысты, акупанты».
Спадар: «Я ня ведаю, бо я ў Беларусі, а ня ў Крыме. Чаго яны будуць зьяўляцца? Яны й так вольна езьдзяць. У Крым трэба было неяк праехаць, дзесьці вайскоўцы са сваіх базаў... А што ў Беларусі? Сеў ды прыехаў — хоць зялёны, хоць чырвоны, хоць белы. Трэба ва ўраду спытаць. У нас там новы старшыня Кабякоў — у яго й запытайце».
Спадар: «Пайшоў бы служыць далей. Трэба нейкія рашэньні прымаць, каб такога не было».
Спадар: «Уцёк бы з краіны!»
Спадар: «Я магу разам з усімі пайсьці ваяваць, пратэставаць супраць гэтага ўсяго».
Зямлю сваю абараняць трэба, а ўраду — ствараць паўнавартасную мяжу з Расеяй
Спадарыня: «Зямлю сваю абараняць трэба, а ўраду — ствараць паўнавартасную мяжу з Расеяй. Тады й ня будзе ніякіх „зялёных чалавечкаў“».
Спадар: «Увогуле мы — саюзная дзяржава, і іх зьяўленьне тут павінна быць узгоднена з нашай дзяржавай».
Спадар: «Ваяваў бы! Далі б ім адпор».
Спадарыня: «Ды не — нічога б мы не рабілі».
Спадар: «Буду ваяваць — як украінцы».
Спадар: «„Зялёныя чалавечкі“? Аўтамат узяў бы. І ўраду — ваяваць».
Спадар: «Я рашуча супраць усялякай акупацыі — расейскай ці нейкай іншай краіны. Канкрэтна як чалавек, у якога тут сям’я, сваякі — я б абараняў, так сказаць, сваё месца жыхарства, сваю сям’ю. Гэта абавязак кожнага грамадзяніна. І няважна — беларус ты ці хто іншы, ты абавязаны родных абараняць. Што ўлада? Улада, я лічу, створана, заклікана й выбрана народам дзеля таго, каб абараняць правы чалавека й грамадзяніна, а заадно дапамагчы яму рэалізаваць свае свабоды й магчымасьці».