Верталёты, ракеты, радары. Што паставяць ЗША ва Ўкраіну. ФОТАГАЛЕРЭЯ
11 верталётаў Mі-17
Верталёты савецкай распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў асноўным для перавозкі вайскоўцаў і грузаў. Адна адзінка можа перавезці да 24 вайскоўцаў або каля чатырох тон грузу, але некаторыя вэрсіі абсталяваныя кулямётамі і/або кіраванымі ракетамі.
500 ракет Javelin і тысячы іншых супрацьтанкавых сыстэм
Ракеты Javelin амэрыканскай вытворчасьці ўжо шырока выкарыстоўваюцца супраць расейскай бронетэхнікі ва Ўкраіне. Зброя дазваляе праводзіць атакі на адлегласьці да 2,6 кілямэтра. Ракета наводзіцца на абраную мішэнь, той, хто страляе, можа запусьціць яе і адразу сысьці ў сховішча. Згодна зь бюджэтам Пэнтагону на 2021 год, адна пускавая ўстаноўка і ракета каштуюць 178 тысяч даляраў.
Дзесяць артылерыйскіх радараў AN/TPQ-36
Радар выкарыстоўваецца для выяўленьня артылерыйскай тэхнікі і адсочвае траекторыю снарада, каб вылічыць, адкуль ён быў выпушчаны.
200 бронемашын M113
Гэтыя гусенічныя машыны былі задзейнічаныя ў баявых дзеяньнях у Віетнаме, але ў цяперашні час выкарыстоўваюцца Злучанымі Штатамі ў асноўным у якасьці машын падтрымкі, напрыклад як машыны хуткай дапамогі на полі бою. M113 можа перавозіць да 15 пасажыраў. У машыны лёгкая алюмініевая браня, якая здольная абараніць толькі ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.
Неўстаноўленая колькасць выбухоўкі С-4 і «абсталяваньня для расчысткі перашкод»
Гэтую плястычную выбухоўку можна фармаваць як плястылін, яна валодае магутнай выбуховай сілай, здольнай прарэзаць сталь, напрыклад чыгуначныя рэйкі. Украінскія вайскоўцы зьнялі, як узрываюць чыгуначны мост ля мяжы з Расеяй.
300 тактычных бесьпілётных авіяцыйных комплексаў Switchblade
Гэтыя «дроны-камікадзэ» важаць усяго 2,5 кг і могуць быць хутка запушчаныя зь мінамётнай трубы. Switchblades выкарыстоўвае прамую відэасувязь, што дазваляе выявіць мішэні. Дроны абсталяваныя боегалоўкай памерам з гранату, здольнай зьбіваць зьнішчальнікі і пашкоджваць небраняваныя машыны праціўніка. Сыстэма нашмат больш хуткая і танная, чым выклік падтрымкі з паветра, пры гэтым кожны робат каштуе прыблізна шэсць тысяч даляраў.
Неўстаноўленая колькасьць супрацьпяхотных мін M18A1 Claymore
Міны напоўненыя 700 сталёвых шарыкаў памерам з гарошыну, акружаныя абалонкай з выбуховага рэчыва. Пры дэтанацыі сталёвыя шарыкі разьлятаюцца хутчэй, чым кулі з большасьці вінтовак.
Дзве радыёлякацыйныя сыстэмы AN/MPQ-64
Радыёлякацыйная сыстэма прызначаная для выяўленьня самалётаў, бесьпілётнікаў і крылатых ракет на адлегласці да 40 кілямэтраў.
100 браняваных шматмэтавых колавых машын падвышанай праходнасьці
Humvee стаў сынонімам Узброеных сіл ЗША. Аўтамабілі могуць быць абсталяваныя буйнакалібэрнымі кулямётамі або супрацьтанкавымі ракетамі.
18 палявых 155-мілімэтровых гаўбіц і 40 тысяч артылерыйскіх снарадаў
Якія менавіта 155-мілімэтровыя гаўбіцы з арсэналу ЗША будуць пастаўленыя Ўкраіне, пакуль незразумела. Мадэль M198 (на фота) упершыню паступіла на ўзбраеньне амэрыканскага войска ў 1970-х гадах. У ёй выявілі некалькі канструктыўных недахопаў, у цяперашні час гэтая тэхніка ў значнай ступені замененая на навейшую вэрсію. Гаўбіца M198 мае далёкасьць стральбы больш за 20 кілямэтраў.
Неўстаноўленая колькасьць касьцюмаў хімічнай, біялягічнай, радыёлягічнай і ядзернай абароны
Такое абсталяваньне будзе мець жыцьцёва важнае значэньне пасьля ядзернай ці хімічнай атакі.
Пэнтагон таксама абавязаўся паставіць Украіне мэдычнае абсталяваньне, бронекамізэлькі і каскі, аптычныя прыборы, лязэрныя далёкамеры і неўказаныя мадэлі «бесьпілётных караблёў берагавой абароны».