У студзені авіярэйсы зь Кіева ў Менск занялі другое месца ў рэйтынгу найбольш папулярных міжнародных кірункаў, якія абслугоўвае аэрапорт «Кіеў» (Жуляны).
Паводле афіцыйнай інфармацыі аэрапорту, Менск саступіў толькі Дубаю (ААЭ). Далей у топавай «сямёрцы» разьмясьціліся Анкара (Турцыя), Будапэшт (Вугоршчына), Варшава (Польшча), Мэмінген (Нямеччына) і Рым (Італія).
Рэйс «Менск – Кіеў» быў адноўлены ў лістападзе 2015 году з ініцыятывы ўкраінскага боку ў сувязі з узаемнай забаронай авіяпералётаў паміж Украінай і Расеяй пасьля пачатку канфлікту на Данбасе.
У 2016 годзе беларуская дзяржаўная кампанія «Белавія» ўвайшла ў тройку лідэраў сярод перавозчыкаў па колькасьці палётаў ва ўкраінскай паветранай прасторы.