У Славаччыне ўшанавалі памяць забітага журналіста, які расьсьледаваў махлярства чыноўнікаў

Ілюстрацыйнае фота

Увечары 26 лютага ў Браціславе прайшла акцыя памяці забітых журналіста Яна Куцяка і ягонай дзяўчыны. Гэта першае забойства журналіста ў гісторыі краіны.

Паліцыя Славаччыны знайшла целы журналіста выданьня Aktualíty Яна Куцяка і ягонай дзяўчыны 26 лютага — Куцяк быў паранены ў грудзі, дзяўчына памерла ад стрэлу ў галаву.

Забойства меркавана адбылася між 22 і 25 лютага, журналіста забілі ва ўласным доме. Сям'я рэдактара патэлефанавала ў паліцыю пасьля таго, як ад маладой пары не было ніякіх зьвестак на працягу тыдня. Гэта першы ў гісторыі незалежнай Славаччыны, заявіў Aktualíty кіраўнік славацкай паліцыі.

27-гадовы Ян Куцяк спэцыялізаваўся на расьсьледаваньнях у галіне махлярства з падаткамі. У прыватнасьці, ён раскрыў факты махлярства ў левацэнтрысцкай партыі «Кірунак» («Smer»), якая засядае ў славацкім урадзе.

Апошнім тэкстам, які напісаў журналіст, было расьсьледаваньне аб супярэчлівым бізнэсе былога кандыдата на пасаду мэра Браціславы Марыяна Кочнэра, у прыватнасьці, аб яго ўкладаньнях у раскошныя апартамэнты комплексу Five Star Residence. Пасьля пытаньня журналіста аб фінансавых махінацыях Кочнэр стаў яму пагражаць. Па словах Куцяка, палітык заявіў, што «будзе шукаць бруд на яго сямʼю і апублікуе гэтую інфармацыю», «пачне сачыць» за ім і ягонай сям’ёй.