Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне забілі 27-гадовага сьледчага журналіста і яго сяброўку


У Славаччыне забілі журналіста, які займаўся расьсьледаваньнямі — 27-гадовага Ян Куцьяка. Ён і яго сяброўка былі застрэленыя. Начальнік паліцыі Славаччыны Тыбар Гаспар сказаў, што Куцьяк і яго партнэрка знойдзеныя мёртвымі ўвечары 25 лютага ў іх доме ў горадзе Вэлком-Мака, у 65 кілямэтрах на ўсход ад Браціславы.

Гаспар паведаміў, што забойства «хутчэй за ўсё, зьвязана з праведзенымі Куцьяком расьсьледаваньнямі». Славаччына «ніколі не сутыкалася з такім беспрэцэдэнтным нападам на журналіста», — сказаў паліцэйскі прадстаўнік.

Куцьяк працаваў у рэдакцыі сайта Aktuality.sk. Яго апошні артыкул, апублікаваны 9 лютага, прысьвечаны падазрэньні ў падатковым махлярстве, зьвязаным з раскошным жылым комплексам у Браціславе. Гэты выпадак выклікаў грамадзкія пратэсты: грамадзянскія актывісты ў мінулым годзе дамагаліся адстаўкі міністра ўнутраных спраў Славаччыны Робэрта Калінака ў сувязі зь яго магчымымі дзелавымі адносінамі з забудоўшчыкам. Абодва яны адмаўляюць абвінавачваньні ў свой адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG