У Гомлі каля будынку суду Цэнтральнага раёну праходзіць стыхійны мітынг, на які сабралася каля 150 чалавек.
Праціўнікі дэкрэту № 3 прыйшлі на судовае паседжаньне, каб падтрымаць жыхара Гомля Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспэкцыі.
Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Людзі скандуюць: «Не — дэкрэту № 3, Лукашэнка, сыходзь!». Удзельнікі мітынгу таксама расказваюць пра свае праблемы і жыцьцёвыя сытуацыі, зьвязаныя з адсутнасьцю працы, нізкімі заробкамі.
Віктар Рубцоў, сын былога палітвязьня Юрыя Рубцова, нагадаў прысутным, што наступны мітынг супраць дэкрэту № 3 пройдзе ў Гомлі 25 сакавіка.
Гамельчука Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспэкцыі, гарадзкія ўлады напярэдадні суду вызвалілі ад выплаты «падатку на дармаедаў».