Міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна стала кіраўніцай перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта паведамляе kp.by.
«Афіцыйна штабам кіруе Марыяна Шчоткіна», — паведамілі ў грамадзкім аб’яднаньні «Белая Русь».
Як паведамілі ў міністэрстве, Марыяна Шчоткіна ўжо тыдзень як у адпачынку. Усяго адпачынак працягнецца месяц — да выбараў міністар будзе займацца выбарчай кампаніяй.
Міністар Марыяна Шчоткіна ў гэтым годзе курыравала некалькі важных зьмяненьняў у сацыяльнай сфэры. У тым ліку дэкрэт аб дармаедзтве.
Падчас выбараў 2010 года штабам Лукашэнкі кіраваў Аляксандар Радзькоў, які тады быў міністрам адукацыі. Пасьля выбараў ён стаў першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, затым памочнікам прэзыдэнта. Перад сёлетнімі выбарамі Радзькоў пакінуў адміністрацыю і стаў займацца справамі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».