Народ пратэстуе супраць забудовы берагу Цны

Схема будаўніцтва, 26 траўня 2016 году

16 лістапада адміністрацыя Савецкага раёну Менску праводзіць грамадзкае абмеркаваньне забудовы на беразе Цнянскага вадасховішча.

Праект прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-спартовага комплексу з тэніснымі кортамі, рэстарацыяй, барам і адміністрацыйным будынкам, дзеля ўзьвядзеньня якіх увесну высеклі маладыя дрэвы і векавыя сосны.

Не было, ня трэба, але будзе: чыноўнікі пра абмеркаваньне будоўлі на Цнянцы

Грамадзкія актывісты неаднаразова ладзілі акцыі пратэсту супраць забудовы прыродаахоўнай зоны, перадалі ў Менгарвыканкам больш за 2,5 тысячы подпісаў. Праціўнікі будоўлі сьцьвярджаюць, што яна пачалася без узгадненьня з грамадзкасьцю і без адпаведнага ўказу.

Грамадзкае абмеркаваньне адбудзецца 16 лістапада ў Менскім гандлёвым каледжы (вуліца Ўсходняя, 183). Там можна будзе пазнаёміцца з праектам і паставіць свой подпіс супраць будаўніцтва.