Кіраўнік самаабвешчанай «ЛНР» Ігар Платніцкі пацьвердзіў, што разам з Аляксандрам Захарчанкам сустракаўся з Надзеяй Саўчанкай у Менску.
Ігар Платніцкі заявіў, што ён і Захарчанка правялі сустрэчу з дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзеяй Саўчанкай. Паводле яго, зь ёй быў абмеркаваны абмен палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх», перадае «РІА Новости».
«Нядаўна я з Аляксандрам Уладзіміравічам Захарчанкам сустракаўся разам з народным дэпутатам Украіны Надзеяй Віктараўнай Саўчанкай. Гэта трэба ўспрымаць правільна, трэба разумець, што ўвесь гэты працэс ідзе ў рамках менскіх перамоваў», — заявіў Платніцкі.
Як паведамлялі ўкраінскія СМІ, Саўчанка 7 сьнежня таемна наведала Менск, дзе сустрэлася з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім.