Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на пасяджэньне Вярхоўнага суду РФ


Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на пасяджэньне Вярхоўнага суду Расеі ў справе ўкраінцаў Станіслава Клыха і Мікалая Карпюка. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода і напісаў у Твітэры адвакат Ільля Новікаў. Вярхоўны суд Расеі разглядае законнасьць прысуду ўкраінцам Мікалаю Карпюку і Станіславу Клыху.

27 траўня суд у Грозным прысудзіў Карпюка і Клыха да 22-ці з паловай і 20-ці гадоў пазбаўленьня волі адпаведна. Украінцы асуджаныя паводле абвінавачваньняў ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях супраць фэдэральных сіл падчас першай чачэнскай вайны зімой 1994-1995 гадоў, а таксама ў забойстве расейскіх салдат. Карпюк і Клых віны не прызнаюць, заяўляюць, што ніколі не былі ў Чачні, былі захопленыя расейскімі сілавікамі незаконна і спазналі катаваньні падчас сьледзтва.

Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» лічыць Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха палітвязьнямі.

Надзея Саўчанка, якую ў Расеі прысудзілі да 22 гадоў турмы па абвінавачаньні ў саўдзеле ў забойстве двух журналістаў ВГТРК летам 2014 г. пад Луганскам, была вызваленая і вярнулася ва Ўкраіну 25 траўня, пасьля таго як прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб яе памілаваньні. Саўчанка неаднаразова выступала ў падтрымку ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG