Спадарожнікавыя здымкі паказваюць велізарны маштаб выбухаў на складах боепрыпасаў у Расеі

Вайсковы аб’ект каля пасёлку Акцябрскі ў Цьвярской вобласьці Расеі, сфатаграфаваны спадарожнікам 18 верасьня.

Лічылася, што на складзе захоўваліся ракеты «Іскандэр» і «Точка-У», якія шырока выкарыстоўваліся супраць Украіны

Руіны аб’екта ў Акцябрскім відаць 22 верасьня пасьля ўдару Ўкраіны.

Удар 18 верасьня быў адным зь некалькіх нападаў на вайсковыя склады ў Расеі, якія, як мяркуецца, Ўкраіна зьдзейсьніла ў апошнія дні з выкарыстаньнем крылатых ракет украінскай вытворчасьці

Аб’ект у Акцябрскім 18 верасьня. Празь некалькі гадзін дзясяткі ўкраінскіх крылатых ракет ударылі па гэтым месцы.

Сьведкі на месцы паведамлялі пра характэрнае гудзеньне турбарэактыўных рухавікоў падчас удараў, што пацьвярджае вэрсію аб выкарыстаньні ўкраінскіх крылатых ракет «Паляниця»

База ў Акцябрскім выглядае амаль цалкам зруйнаванай на здымку 22 верасьня
 

Скрыні боепрыпасаў відаць пры разгрузцы зь цягніка ў Таропцы (Цьвярская вобласьць) 7 верасьня

Вынікі ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы віідаць 22 верасьня. Лічыцца, што ў Таропцы захоўвалася некаторыя боепрыпасы паўночнакарэйскай вытворчасьці

Будынкі на тэрыторыі ў Таропцы, якія, падобна, Украіна выбрала ў якасьці цэляў, відаць на здымку ад 7 верасьня

Тэрыторыя Таропца 22 верасьня пасьля ўдару Ўкраіны. Сіла выбуху зьнішчыла дзясяткі дрэваў

Частка аб'екта ў Акцябрскім, дзе, магчыма, бачныя кантэйнэры для ракет побач з чыгункай 18 верасьня

Здымак ад 22 верасьня паказвае наступствы украінскага ўдару, які зьнішчыў будынкі ўздоўж чыгункі ў Акцябрскім

Вайсковы склад у Ціхарэцку (Цьвярская вобласьць) 14 верасьня

Аб’ект у Ціхарэцку пасьля таго, як яго амаль цалкам зруйнаваў удар 20 верасьня. Украінскія вайскоўцы назвалі гэты аб’ект «адным з ключавых пунктаў у расейскай ваеннай лягістычнай сыстэме»

Фатаздымкі, зробленыя да і пасьля сэрыі ўдараў глыбока на расейскай тэрыторыі, паказваюць, што цэлыя склады былі зруйнаваныя ў выніку атак, зьдзейсьненых з выкарыстаньнем украінскіх крылатых ракетаў.