Разьвітаньне з Юрыем Хадыкам прайшло ў Дэнвэры

Фатаздымкі Юрася Зянковіча

Мясцовая грамада беларусаў у горадзе Дэнвэры, штат Каларада, прыйшла разьвітацца з Юрыем Хадыкам — адным зь лідэраў БНФ, доктарам фізыка-матэматычных навук, дасьледчыкам гісторыі беларускага мастацтва.

Адпяваць нябожчыка прыехаў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Ігар Лабацэвіч. Цырымонія адбылася ў адным з прыватных пахавальных бюро.

Юры Хадыка апошнія тры гады жыў у Дэнвэры ў сямʼі свайго малодшага сына Кастуся Хадыкі.

Юры Хадыка памёр 11 верасьня 2016 года ў Дэнвэры.

У Менску ўчора справілі паніхіду па Юрыю Хадыку.

Яна прайшла ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа.

У Менску справілі паніхіду па Юрыю Хадыку