У вёсцы Лучын Рагачоўскага раёну побач зь мясцовайшколай знойдзена цела павешанай 14-гадовай дзяўчынкі.
Пра гэта паведамляе аддзел інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкаму.
Уранку павешаную школьніцу заўважыў мясцовы жыхар, які ішоў паўз школу. Непадалёку ад школы знаходзіцца і трансфарматарная падстанцыя з прылеглай да яе мэталёвай лесьвіцай. На гэтай лесьвіцы й вісела дзяўчынка.
Вестка пра гібель школьніцы ўзрушыла вёску. Мясцовыя жыхары кажуць, што падобны трагічны выпадак ужо здараўся ў сям’і, дзе выхоўвалася дзевяціклясьніца: раней падобным чынам загінуў яе брат.
Некаторыя вяскоўцы кажуць, што трагедыя здарылася ў закінутай калгаснай лазьні. Называюцца і розныя вэрсіі прычынаў, у тым ліку і ўжываньне спайсаў.
Цяпер у Лучыне працуе апэратыўная сьледчая група.