Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду

Вынясеньне прысуду аўтарам Regnum. Фотарэпартаж. Клікніце, каб паглядзець

У Менскім гарадзкім судзе 2 лютага пастаўленая кропка ў справе аўтараў пракрамлёўскага агенства Regnum, якіх судзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы.

Зьлева направа: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка пасьля абвяшчэньня выраку

​Выкладчык БДУІР Юры Паўлавец, былы школьны вартаўнік зь Берасьця Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтрэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе і прафіляктычны нагляд. Зь іхных рахункаў і іхнай маёмасьці зьняты арышт.

Асуджаныя адмовіліся ад камэнтароў прэсе.

***

Пракурор на пачатку судовых спрэчак прасіў для падсудных 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай 3 гады, а абарона патрабавала апраўданьня.

Самі асуджаныя так і не прызналі сваёй віны, у апошнім слове называлі працэс палітычным і пасьля суду заявілі, што будуць абскарджваць прысуд.

Справа Regnum: cвабода слова і права нацый на самаабарону

Абвінавачаньне Паўлаўца і Шыптэнкі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці падчас працэсу было зь іх зьнятае. Пры гэтым Паўлавец на судзе прызнаў, што атрымліваў грошы за свае артыкулы ў амбасадзе Расеі ў Беларусі.

За кратамі аўтары Regnum правялі амаль 14 месяцаў, якія суд ім залічыў як адбытыя. Падчас сьледзтва і суду аўтараў Regnum трымалі ў Менскім сьледчым ізалятары № 1, што на вуліцы Валадарскага.

За што судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Цытаты з артыкулаў