Антысавецкі фальклёр: На варотах серп і молат, а у хаце сьмерць і голад

Паштоўкі БССР

Колькі ні лавілі НКВДысты апавядальнікаў антысавецкіх анэкдотаў і выканаўцаў крамольных прыпевак, колькі ні выдумлялі „фальклярысты“ ў пагонах псэўданародных ідэйна правільных выслоўяў, з вуснаў у вусны пераходзілі сапраўды народныя показкі, выслоўі, прыпеўкі пра наступствы „Вялікага Кастрычніка“. Сёньня аўтэнтычныя народныя прыпеўкі, захаваныя ў народнай памяці й своечасова зьберажоныя навукоўцамі. (Зьвяртае на сябе ўвагу і патрабуе сэмантычнага аналізу спэцыфічны вобраз варот.)

Пра калгас

Дзьве гармошкі, адзін бубен,
Мы ў калгасе жыць ня будзем,
Усю бульбу папячэм
І з калгасу уцячэм.

Разаб’ецца гаршок,
Рассыпецца каша,
Разьбяжыцца калгас,
Зямля будзе наша.

Сталін ходзіць па садах
І зьбірае сьлівы,
Хто ў калгас не пайшоў —
Той шчасьлівы.

Пра дабрабыт

Нас дзяржава падтрымае,
Не пакіне ў беднаце:
То з паліцаў папрымае,
То ў кішэнях падмяце.

Усталі Колас і Купала,
Сталі думаць і гадаць:
Каб купіць кавалак сала,
Трэба хату прадаваць.

На варотах серп і молат,
а у хаце сьмерць і голад.

Пра палітычны лад

Забываць патроху сталі,
Як тады галасавалі.
Быў наш выбар небагаты:
Бацька Сталін — ці за краты.

А на новых варатах,
На новай калітцы
Задушыўся камуніст
На суровай нітцы.

Паводле:

Ірына Раманава. Палітычныя прыпеўкі 1920 – 1930-х г. У: Гістарычны альманах. Т. 15. Горадня, 2009. Прыпеўкі з архіўных м-лаў; апошні запіс ад жанчыны 1930 г. н., в. Сава, Горацкі р-н).​

„Народ спявае пра сябе: Жывы фальклор з газетнай паласы“. Укл. Алена Ціхановіч. Мн., 1994. (паводле лістоў чытачоў у „Звязду“).