Плошча-2010: як гэта было. Фота і відэа

Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі і супрацоўнік АМАП пасьля бойкі праваахоўнікаў з народам

19 сьнежня 2010 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія апазыцыя палічыла несумленнымі, адбылася самая масавая за апошні час акцыя пратэсту і самы брутальны разгон.

Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, адтуль рушылі да плошчы Незалежнасьці. Пасьля таго, як некаторыя дэманстранты пачалі біць шыбы ў Доме ўраду, адбылася зачыстка плошчы, сотні чалавек былі арыштаваныя.

У прэзыдэнты ішлі 10 кандыдатаў, у тым ліку апазыцыянэры Алесь Міхалевіч, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Дзьмітры Вус, Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук. Паводле ЦВК, Аляксандар Лукашэнка набраў каля 80% галасоў, апазыцыянэры – меней за 3%.

Яшчэ да закрыцьця ўчасткаў Някляеў быў зьбіты неапазнаным падразьдзяленьнем людзей у чорнай форме і арыштаваны. На калёну ягоных прыхільнікаў напалі каля офісу «Гавары праўду», кампаніі, якую Някляеў тады ўзначальваў.

На Кастрычніцкай плошчы сабраліся каля 25 тысяч пратэстоўцаў. Палітыкі заклікалі да правядзеньня новых выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Калёна дэманстрантаў дайшла да плошчы Незалежнасьці. Аднак некаторыя пачалі біць шкло ў будынку Дому ўраду. На плошчу выйшаў міліцэйскі спэцназ і жорстка разагнаў пратэстоўцаў. Больш за 600 чалавек, у тым ліку сем кандыдатаў у прэзыдэнты, былі арыштаваныя, 49 сталі фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Іх працэсы прайшлі на працягу 2011 году.

З экс-кандыдатаў Саньнікаў быў прыгавораны да 5 гадоў пазбаўленьня волі, Вус — да 5,5, Статкевіч — да 6, Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на два гады, Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна.

Тыя падзеі сталі самым сур'ёзным ударам па дачыненьнях Беларусі з Захадам за найноўшую гісторыю краіны. Супраць афіцыйнага Менску ўвялі санкцыі, адмяняць якія пачалі толькі празь пяць гадоў, пасьля таго, як на волю выйшлі апошнія палітвязьні ў гэтай справе.

Выбары- 2010

Your browser doesn’t support HTML5

Выбарчы ўчастак на Кастрычніцкай плошчы

Плошча-2010 у Менску. Як гэта было. ФОТА

Your browser doesn’t support HTML5

Сьцягі на Кастрычніцкай. Людзі зьбіраюцца.

Плошча, 19 сьнежня

Your browser doesn’t support HTML5

Акцыя перамясьцілася на Плошчу Незалежнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Бойкі са сьпецназам на плошчы Незалежнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Невядомыя біюць шкло ў Доме Ўраду, міліцыя не замінае

Your browser doesn’t support HTML5

Жорсткая "зачыстка" на плошчы Незалежнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

AFP пра разгон Плошчы

Разгон Плошчы

Your browser doesn’t support HTML5

Затрыманьні ў цэнтры Менску 20 сьнежня

Пасьля Плошчы

Your browser doesn’t support HTML5

Cудовы канвэер дзейнічае

Працягваюць вызваляць зьняволеных пасьля 19 сьнежня

Your browser doesn’t support HTML5

Затрыманьні на Каляды

Песьня «Грай» гурту «Ляпіс Труяцкі» стала нефармальным гімнам пратэстаў 2010 году.