Усіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы затрымалі міліцыянты.
Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь» у Берасьці, яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».
Затрыманыя прынамсі чатыры чалавекі. Сярод іх Інга Абрамава, імёны трох пакуль невядомыя. Актывісты не выкрыквалі ніякіх лёзунгаў, проста стаялі і трымалі чыстыя аркушы паперы.

Перад акцыяй у Берасьці быў затрыманы адзін зь яе ініцыятараў Аляксандар Кабанаў, а таксама блогер, журналіст Зьміцер Гарбуноў.
У Баранавічах тым часам міліцыя затрымала аднаго актывіста з чыстым лістом паперы.