Кандыдаты Падгол і Таўстыка выкінулі ў сьметніцу «ядзерныя чамаданчыкі»
«Бязьядзерны» пікет Падгола і Таўстыкі
Падгол у інтэрвію прапануе адзначаць як сьвята дзень падпісаньня Будапэшцкага мэмарандуму
«Такой хутка будзе школьная форма ў Беларусі», — кажа Таўстыка
«Ядзерны чамаданчык», «АЭС-скараварка» і партрэты Клінтанаў, якія давалі гарантыі бясьпекі «бязьядзернай» Беларусі
«Ня трэба нам ні белых лебедзяў, ні крылатых мядзьведзяў», — заяўляюць кандыдаты
«Хочам жыць без вайны і гвалту»
Акцыю пільнуюць «людзі ў цывільным», як пешыя, так і ў мікрааўтобусе
«Ядзерныя чамаданчыкі» і «АЭС-скараварку» выкідаюць у сьметніцы ў двары дамоў насупраць Купалаўсага тэатру
Падгол і Таўстыка спрабуюць прапанаваць Музэю дзяржаўнасьці шэраг рэчаў, зьвязаных з Будапэшцкім мэмарандумам. Але музэй аказваецца ўжо зачыненым
Кандыдатам дазваляюць сфатаграфавацца каля ўваходу ў Музэй дзяржаўнасьці, але вельмі просяць не фатаграфаваць бел-чырвона-белы сьцяг