Памёр хлопчык, які ў студзені пацярпеў падчас аварыі зь беларускім турыстычным аўтобусам у Чэхіі.
Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў турыстычнай кампаніі, якая арганізоўвала паездку.
Пасьля ДТЗ беларускага хлопчыка даставілі ў чэскую бальніцу ў цяжкім стане. У сярэдзіне студзеня з дазволу лекараў яго ў суправаджэньні маці пераправілі з дапамогай санітарнай авіяцыі з Чэхіі ў Менск. З аэрапорту пацярпелага завезьлі ў мэдычную ўстанову для працягу лекаваньня. Аднак уратаваць жыцьцё хлопчыка не ўдалося.
Большасьць турыстаў, у тым ліку сям’я хлопчыка, які загінуў, былі застрахаваныя, перадае БелТА.
6 студзеня ў ваколіцах чэскага паселішча Літабарж (Litoboř) перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 чалавек зь Беларусі — дзяцей і іхніх бацькоў. Пацярпелі 16 чалавек.