Супольны праект перамог на конкурсе праграмы тэрытарыяльнай супрацы Беларусі і Ўкраіны, а ўклалі яго баранавіцкая эколяга-краязнаўчая арганізацыя «Неруш», аддзел ідэалёгіі, культуры і справаў моладзі Рагачоўскага райвыканкаму, Украінскі цэнтар інтэлектуальнага разьвіцьця і аб’яднаньне «Світло».
«Мы маем падтрымліваць рамесьнікаў рэгіёну праз набыцьцё абсталяваньня, інструмэнтаў, арганізацыю майстар-клясаў для моладзі, праз фэсты й кірмашы», — кажа каардынатар праекту з Рагачова Вераніка Шустэр.
Разьвіцьцё народных рамёстваў эўрапейцы, у прыватнасьці, Нямеччына, якая і вылучыла сродкі на супольны беларуска-ўкраінскі праект, разглядаюць як рухавік росту малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ды самазанятасьці ў сумежных грамадах.