13 ліпеня на Менск абрынулася навальніца з залевай і моцным ветрам
Сьведкі паведамляюць пра затопленыя вуліцы, паваленыя дрэвы, выбітыя шыбы.
У выніку стыхіі ў Менску пацярпеў адзін чалавек, ён шпіталізаваны, паведамляецца ў твітэры Менскага ўпраўлення МНС:
«Каля 50 месцаў падтапленьняў, 100 дрэваў павалілася, працуюць 30 машын МНС, 140 ратавальнікаў».