Прэмʼер-міністра Славакіі Робэрта Фіца, які два тыдні таму атрымаў цяжкія агнястрэльныя раненьні ў выніку замаху, перавезьлі зь лякарні ў горадзе Банска Быстрыца, куды яго шпіталізавалі адразу пасьля замаху, у сталіцу краіны Браціславы.
Пра гэта позна ўвечары 30 траўня паведамілі славацкія СМІ, дадзеныя пацьвердзіла кіраўніцтва лякарні. Фіца, як паведамляюць, перавезьлі ў Браціславу верталётам, аднак яго даставілі не ў шпіталь, а дадому. Далейшае лячэньне і рэабілітацыю, паводле паведамленьняў, будзе праходзіць дома. Фіца не зьяўляўся на публіцы з моманту замаху і не рабіў ніякіх заяваў.
У апошнія дні паплечнікі прэмʼера казалі, што яго чакае яшчэ працяглая рэабілітацыя, і пакуль незразумела, калі ён вернецца да працы. Прэмʼер-міністар Славакіі Робэрт Фіца быў паранены 15 траўня: у яго стрэліў узброены мужчына пасьля выязнога пасяджэньня ўраду ў горадзе Гандлава, прыкладна за 200 кілямэтраў ад сталіцы Браціславы.
Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да мясцовых жыхароў пасьля пасяджэньня ўраду, тады раздалося некалькі стрэлаў. Ва ўрадзе раней заявілі, што Фіца знаходзіцца ў небясьпечным для жыцьця стане, але пра характар раненьняў афіцыйна не паведамлялася. Па дадзеных СМІ, прэмʼер-міністар паранены ў грудзі і жывот.
Паліцыя затрымала падазрванага адразу пасьля нападу. Гэта 71-гадовы літаратар і палітычны актывіст Юрай Цынтула, які ў судзе заявіў, што страляў у прэмʼера, бо ня згодны з палітыкай ураду. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Робэрт Фіца ўступіў на пасаду прэмʼер-міністра Славакіі ў кастрычніку 2023 года пасьля таго, як на парлямэнцкіх выбарах перамагла яго партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя».
Пасьля перамогі Фіца выступіў супраць вайсковай дапамогі ва Ўкраіне. Замах на Фіца рэзка асудзілі палітычныя апанэнты прэмʼера. Дэпутаты парлямэнту Славакіі 21 мая аднагалосна падтрымалі дэклярацыю, у якой гаворыцца аб непрыняцьці гвалту на палітычнай глебе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Славаччыне кажуць, што нападнік на прэм'ера мог мець хаўрусьнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары далі станоўчы прагноз для здароўя Робэрта Фіцы пасьля замаху ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца стралялі, ён паранены, яму зрабілі апэрацыю