Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне кажуць, што нападнік на прэм'ера мог мець хаўрусьнікаў


Прэмʼер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца, травень 2024
Прэмʼер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца, травень 2024

Жыцьцю прэмʼер-міністра Славаччыны Робэрта Фіцы «нічога не пагражае», але ён «усё яшчэ ў шпіталі знаходзіцца ў цяжкім стане», паведаміў яго намесьнік Робэрт Каліняк на прэс-канфэрэнцыі ў горадзе Банска Быстрыца.

Каліняк адзначыў, што «стан Фіцы ўсё яшчэ занадта цяжкі, каб казаць пра перавод яго ў шпіталь у сталіцы Славаччыны». Але «найгоршыя чаканьні ня спраўдзіліся». Хаця «ягоны стан застаецца цяжкім і патрабуе інтэнсіўнай тэрапіі», – сказаў славацкі чыноўнік.

Падчас расьсьледаваньня замаху на прэм'ер-міністра Робэрта Фіца славацкія сілы бясьпекі таксама працуюць з вэрсіяй, што стралок ня быў адзінцом.

Інфармацыя вынікае зь сёньняшняй заявы міністра ўнутраных спраў Славаччыны Матуша Шутая Эштака. Прычым раней менавіта міністар казаў, што падазраваны ня меў саўдзельнікаў.

«Ёсьць таксама вэрсія, што злачынец уваходзіў у групу людзей, якія падтрымлівалі адзін аднаго», – сказаў Шутай Эштак. Ён дадаў, што хаця нападнік быў арыштаваны на месцы, празь дзьве гадзіны пасьля замаху быў выдалены ягоны акаўнт на Facebook і гісторыя кантактаў. Пры гэтым іх выдаліў ня сам нападнік і не ягоная жонка.

Прэмʼер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца быў паранены 15 траўня: у яго стрэліў узброены мужчына пасьля выязнога пасяджэньня ўраду ў горадзе Гандлава, прыкладна за 200 кілямэтраў ад сталіцы Браціславы. Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да мясцовых жыхароў, пасьля чаго прагучала некалькі стрэлаў.

Ва ўрадзе раней заявілі, што Фіца знаходзіцца ў небясьпечным для жыцьця стане, але аб характары раненьняў афіцыйна не паведамлялася. Віцэ-прэм’ер Славаччыны і міністар навакольнага асяродзьдзя Томаш Тараба ў інтэрвію BBC Newshour сказаў, што адна куля прайшла праз жывот Фіцы, а другая трапіла ў сустаў. Па дадзеных СМІ, прэмʼер-міністар паранены ў грудзі і жывот. Паліцыя затрымала падазраванага адразу пасьля нападу.

  • Робэрт Фіца ўступіў на пасаду прэмʼер-міністра Славаччыны ў кастрычніку 2023 году пасьля таго, як на парлямэнцкіх выбарах перамагла ягоная партыя «Курс – сацыяльная дэмакратыя». Пасьля перамогі Фіца выступіў супраць ваеннай дапамогі ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG