Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненьні да дырэктара ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».
Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Дзеяньні кіраўніка авіякампаніі кваліфікаваныя як «замах на махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры».
Сакратарка дырэктара «Авіякампаніі Трансавіяэкспарт» Вадзіма Мельніка сказала Свабодзе, што кіраўніка сёньня няма на працоўным месцы.
Яна дадала, што ў кампаніі адмаўляюцца ад усялякіх камэнтароў.
«Авіякампанія Трансавіяэкспарт» займаецца грузавымі авіяперавозкамі.