Нобэлеўская ляўрэатка вярнулася са Стакгольму ў Менск, дзе яе сустрэў натоўп з авацыямі і морам кветак. Каля дзьвюх сотняў людзей, як простых, так і знакамітых, зьехаліся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск», каб сустрэць і павіншаваць Алексіевіч. Беларусы скандавалі «Дзякуй» і нават прынесьлі плякат з словамі: «Мы ганарымся Вамі, Сьвятлана!»
Прадстаўнікі ўлады не палічылі неабходным арганізаваць ляўрэатцы афіцыйны прыём.