Каля дзьвюхсот раварыстаў 27 сакавіка праехалі разам па цэнтральных вуліцах сталіцы. Гэтак адкрыла беларускі роварны сэзон «Крытычная маса» — рух за права раварыстаў быць у горадзе на роўных.
Першы такі сумесны заезд адбыўся ў 1992 годзе ў Сан-Францыска. Ад таго часу рух стаў папулярным больш чым у 300 гарадах сьвету. Яго мэты палягаюць у прасоўваньні ровара як транспартнага сродку, папулярызацыі здаровага ладу жыцьця, барацьбе за правы раварыстаў на дарозе.