Сёньня кіраўнікі Нямеччыны і Францыі могуць сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Маскве. СМІ паведамляюць, што расейскі прэзыдэнт прапануе стварыць ва Ўкраіне «новае Прыднястроўе».
Падчас сустрэчы зь Пятром Парашэнкам у Кіеве Ангела Мэркель і Франсуа Алянд абмеркавалі шляхі рэалізацыі Менскіх дамоўленасьцяў, паведамляе сайт украінскага прэзыдэнта.
Асноўнымі пунктамі дасягнутых у Менску пагадненьняў 5 і 19 верасьня зьяўляюцца неадкладнае спыненьне агню, вывад замежных войск з Украіны, адвод цяжкай тэхнікі і ўзбраеньняў, закрыцьцё мяжы і вызваленьне ўсіх закладнікаў.
Прэзыдэнт Парашэнка таксама заклікаў эўрапейскіх лідэраў паспрыяць вызваленьню ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Напярэдадні сустрэчы былі паведамленьні, што Алянд і Мэркель атрымалі ад Уладзімера Пуціна новыя прапановы што да ўрэгуляаваньня ўзброенага канфлікту на Ўсходзе Ўкраіны.
Амэрыканскае выданьне The New York Times з спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што «плян Пуціна» азначае стварэньне на тэрыторыі Ўкраіны «новага Прыднястроўя ці Абхазіі»