Старшыня праўленьня беларускага Банку разьвіцьця, былы віцэ-прэм’ер Сяргей Румас расказаў пра сваё стаўленьне да легалізаваных у Беларусі крыптавалютаў, перадае Tut.by.
«Калі разглядаць як сродак інвэстыцыяў, гэта мадэрнізаваная МММ, — сказаў Сяргей Румас пра крыптавалюты, параўнаўшы іх з расейскай фінансавай пірамідай 1990-х. — Першыя, што ўклалі сродкі, заробяць, але многія страцяць».
«Калі разглядаць як сродак плацяжу — так, зручны інструмэнт, асабліва для тых, хто з розных прычынаў хоча абысьці патрабаваньні рэгулятараў. Таму не зусім разумею, для чаго Беларусі тут быць наперадзе плянэты ўсёй».
Румас таксама выказаўся пра тэхналёгію блокчэйн, паводле якой працуюць крыптавалюты: «не рэвалюцыя», хоць і «прасунутая тэхналёгія», сфэра ўжываньня якой можа быць шырокай, але чакаць ад яе «рашэньня ўсіх праблемаў» ня варта.
Your browser doesn’t support HTML5
Крыптавалюты сапраўды дазваляюць захаваць ананімнасьць пры пераводзе грошай. А гэта ў сваю чаргу можа выкарыстоўвацца для незаконных апэрацыяў. Экспэрты засьцерагаюць, што калі Беларусь стане «гаваньню» для злачынных апэрацыяў у крыптавалютах, на краіну могуць накласьці санкцыі.
Збольшага ў Беларусі чыноўнікі і бізнэсоўцы хваляць прыняты ў сьнежні «IT-дэкрэт», што легалізуе крыптавалюты. Праўда, яшчэ ў канцы лістапада Мінфін скрытыкаваў крыптавалюты, але хутка без тлумачэньняў прыбраў крытычную публікацыю з уласнага сайту.
У ліку тых, хто бачыць хібы ў «IT-дэкрэце», эканаміст Сяргей Чалы.