На нарадзе Аляксандар Лукашэнка казаў, як перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, што Беларусь павінна прыняць новую «лічбавую рэчаіснасьць» і максымальна выкарыстаць яе магчымасьці – на гэта скіраваны праект дэкрэту.
Міністэрствы (магчыма, ня ўсе дабраахвотна) узгаднілі «ІТ-дэкрэт». Абяцаюць легалізацыю крыптавалютаў
Ён заяўляў пра «цьвёрдую вызначанасьць» таго, што лічбавая эканоміка ў прыярытэце, але праект дэкрэту, які абмяркоўваюць у закрытым рэжыме ўжо паўгода, пакуль не падпісаў – трэба дапрацаваць, бо «ў сьвеце няма выразных адказаў на шматлікія выклікі, народжаная бурным разьвіцьцём тэхналёгіяў».
Бясьпека ў абмен на грошы
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсьліў, што калі «ў гэтым бурным жыцьці адстанем», то «мы зноў жа будзем пакутаваць, што ў нас нечага не хапае». Ён заяўляў, што ня мае намеру тармазіць «адпаведныя працэсы», ужываў фразы «штучны інтэлект», «вялікія дадзеныя» (ад анг. Big data), «тэхналёгія блокчэйн».
Я хілю да таго, што, зарабляючы сабе, не забывайце, калі ласка, што вы жывяце ў канкрэтнай дзяржавеАляксандар Лукашэнка
«Усе разумныя і талковыя людзі разумеюць цяпер, што такое стабільнасьць і парадак, — казаў Лукашэнка. — І да гэтага берага кожны спрабуе прычаліць. Мы гатовыя такой прычал арганізаваць, і нават больш — гавань.
Вы павінны стаць добрымі гаспадарамі ў гэтай гавані. Даць магчымасьць зарабіць. Але дзяржава мае патрэбу ў сіле. Таму яе трэба падтрымліваць. Я вяду да таго, што, зарабляючы сабе, не забывайце, калі ласка, што вы жывяце ў канкрэтнай дзяржаве».
Ён заявіў, што калі падаткі з «гавані» будуць плаціцца спраўна, то будзе «гарантаваць стабільнасьць і неўмяшаньне», але калі ня будуць – «ня трэба нам такая гавань».
Ангельскае права, блокчэйн і вызваленьне ад некаторых падаткаў
Як перадае «Советская Белоруссия», Лукашэнка заклікаў да «мазгавога штурму» ў шляхах пабудовы «ІТ-дзяржавы». Стваральнік БРСМ і цяперашні кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Усевалад Янчэўскі прадставіў яму даклад аб праекце дэкрэту (сам праект па-ранейшаму не публікуецца).
Пракапеня: Беларусь хоча быць «айцішным Ганконгам» для славянскага сьвету
Паводле яго, праект дэкрэту мае такія пункты:
- Спэцыяльны падатковы рэжым для ПВТ прапануецца падоўжыць да 2049 году, у ПВТ плянуецца прымаць распрацоўшчыкаў у галінах штучнага інтэлекту, «інтэрнэту рэчаў», бесьпілётных аўто, вялікіх дадзеныя, маркетынгу ў ІТ і іншым.
- Дазволіць у ІТ-бізнэсе элемэнты «ангельскага права», як канвэртаваны заём і апцыён, каб заключаць інвэстыцыйныя ўгоды ў Беларусі, а не за мяжой (як цяпер з прычыны «прававога вакуўму»).
- Замежнаэканамічныя дамовы перавесьці ў электронны выгляд, вызваліць ад падатку на даданую вартасьць і падатку на даходы і афшорнага збору.
- Наладзіць больш цесную супрацу ПВТ і ўнівэрсытэтаў, дазволіць ПВТ даваць сродкі на разьвіцьцё адукацыі, а кампаніям Парку дазволіць аказваць адукацыйныя паслугі і даваць гранты выкладчыкам ВНУ.
- Даць азначэньні блокчэйну, майнінгу, крыптавалютам, токенам і іншаму з гэтай галіны, каб увесьці крыптавалюты ў прававое поле. У парадку экспэрымэнту дазволіць разьмяшчэньне токенаў на пляцоўцы ПВТ (што гэта значыць, не да канца зразумела: токены — гэта сваеасаблівыя «віртуальныя адзінкі» крыптавалютаў, якія не захоўваюцца недзе цэнтралізавана, а існуюць у блокчэйн-ланцужку, што захоўваюць самі карыстальнікі).
***
Пасьля паседжаньня адзін з прыхільнікаў дэкрэту, бізнэсовец Віктар Пракапеня заявіў на Facebook, што дэкрэт будзе падпісаны да канца году ў «супэр лібэральным» варыянце: