На гэтым тыдні ў ходзе рэйдаў па ўсёй краіне іміграцыйныя ўлады ЗША арыштавалі сотні нелегальных імігрантаў. У ходзе праверак іміграцыйныя службы краіны вырабілі сотні арыштаў, піша «Голас Амэрыкі».
Як сьцьвярджаюць улады, дадзеная акцыя ніяк не зьвязаная з сытуацыяй вакол нядаўна падпісанага прэзыдэнтам Дональдам Трампам указу аб іміграцыі.
У інтэрвію The Washington Post прэс-сакратарка Міністэрства ўнутранай бясьпекі Джыліян Крыстэнсэн сказала, што дадзеныя рэйды ставяць мэтай адлоў нелегалаў-злачынцаў, адзначыўшы, што такія акцыі праходзяць рэгулярна.
«Гаворка ідзе пра людзей, якія пагражаюць грамадзкай бясьпецы альбо цэласнасьці іміграцыйнай сыстэмы», — паведаміла Крыстэнсэн.
Затрыманьні прайшлі па меншай меры ў шасьці штатах, у тым ліку ў такіх гарадах, як Атланта, Чыкага, Нью-Ёрк і Лос-Анджэлес.
За мінулы тыдзень былі арыштаваныя 160 чалавек.
Увечары пятніцы дырэктар галоўнага ўпраўленьня Бюро па кантролі і захаваньні іміграцыйнага і мытнага заканадаўства ЗША ў Лос-Анджэлесе Дэйвід Марын паведаміў прэсе, што 75% арыштаваных у яго горадзе раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці і дзейнасьць праваахоўных органаў ніяк не зьвязаная з указам Трампа.
«Дадзеная апэрацыя не адрозьніваецца ад падобных апэрацый, якія мы праводзілі раней», — сказаў Марын.
Прэзыдэнт Трамп падпісаў указ аб іміграцыі ў мінулым месяцы з мэтай прыняць меры ў дачыненьні да 11 мільёнаў нелегальна якія пражываюць у ЗША мігрантаў.
Ён таксама ўнёс зьмены ў палітыку Абамы ў гэтым пытаньні, зрабіўшы прыярытэтам дэпартацыю нелегальных мігрантаў з крымінальным мінулым і пашырыўшы паўнамоцтвы супрацоўнікаў іміграцыйных службаў па высылцы нелегальных мігратнаў, якія зьдзейсьнілі дробныя правапарушэньні альбо наогул не прыцягваліся да адказнасьці.