Эдуард Лобаў заканчвае навучаньне на зваршчыка

Эдуард Лобаў

«Хутчэй гэта магчымая прафэсія на будучыню, але і тут ёсьць сумневы», — кажа Марына Лобава.

«Ведаеце, дворнікам праблематычна ўладкавацца былому палітвязьню, ня тое што зваршчыкам. Вы паглядзіце, зь якой цяжкасьцю некаторыя ўладкоўваліся тут пасьля адбыцьця зьняволеньня. Па-першае, у Беларусі ўвогуле такая палітыка, што былому вязьню вельмі цяжка знайсьці працу. А тым больш, калі ён пад наглядам КДБ і сядзеў паводле палітычных прычын. Ва ўсякім разе, гляжу на сытуацыю зь іншымі палітвязьнямі, якія вызваліліся, з кім я размаўляла, гэта вельмі вялікая праблема».

Паводле Марыны Лобавай, яе сын захапляецца ваеннай гісторыяй і марыць атрымаць вышэйшую адукацыю. Але жанчына не выключае, што Эдуарду прыдасца і атрыманая ў калёніі прафэсія зваршчыка.

Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады нібыта за бойку зь мінакамі, якую паводле суду ўчыніў разам зь Зьмітром Дашкевічам за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Абодва актывісты лічаць бойку правакацыяй спэцслужбаў.