Леакадзія Налецкая: Мяне рэпрэсавалі трохгадовай

Your browser doesn’t support HTML5

Леакадзія Налецкая: Мяне рэпрэсавалі ў тры гады

Леакадзія Налецкая (у дзявоцтве Варакса) нарадзілася ў 1930 годзе ў вёсцы Каўшова Дзяржынскага раёну ў сялянскай сям’і.

Увесну 1933 году бацьку Леакадзіі — Івана Вараксу арыштавалі і за нібыта агітацыю супраць калгасаў прысудзілі да 5 гадоў ГУЛАГу. Тады ж трохгадовую Леакадзію разам з маці Ганнай прысудзілі да высылкі на Валагодчыну. Адтуль празь некалькі месяцаў, ратуючыся ад галоднае сьмерці, па падробленых дакумэнтах ім удалося вярнуцца ў Менск да сваякоў. Зь іхнае парады маці дамаглася сустрэчы зь сястрой Леніна Марыяй Ульянавай і атрымала дазвол жыць на радзіме.

У 1936-м бацьку вызвалілі зь лягера, і яны паехалі ў Чыцінскую вобласьць на месца яго прымусовага пасяленьня.

У кастрычніку 1937-га бацьку арыштавалі другі раз і 24 сьнежня таго ж году расстралялі. Пра расстрэл сям’я даведалася толькі сёлета.

Пасьля вайны спадарыня Леакадзія скончыла філфак БДУ і ўсё жыцьцё працавала настаўніцай. Жыве ў мястэчку Ракаў.