Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сказаць праўду


Учора я расказаў сваёй 85-гадовай бабулі, дзе і як загінуў яе тата. Ён быў арыштаваны ў 1937, і яна заўсёды лічыла, што памёр ён ад хваробы ў красавіку 1945 у ГУЛАГу. Прынамсі, так было пазначана ў афіцыйных савецкіх дакумэнтах аб яго рэабілітацыі. І ў красавіку яна ўзгадвала дзень яго сьмерці.

Нядаўна знайшлася праўда — у сьпісах «Мэмарыялу». Яе тата быў расстраляны напярэдадні Раства, 24 сьнежня 1937. Праз два месяцы пасьля арышту.

Я вагаўся: гаварыць-не гаварыць. Бабуля ж ужо немаладая. Вырашыў прамаўчаць пра перадкалядны дзень, сказаць толькі год сьмерці. Але яна прасіла знайсьці дакладную дату. Давялося сказаць.

Аляксей Шэін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG