Затрыманьне блогера Аляксандра Лапшына карэспандэнту Свабоды пацьвердзіў дзяжурны Першамайскага РУУС Менску.
«Так, ноччу затрымалі такога. Пакуль будзе часова знаходзіцца ў нас, для разьбору», — сказаў дзяжурны.
Пра тое, што ён у міліцыі, Аляксандр Лапшын сам паведаміў на сваёй старонцы на Facebook.
Паводле азэрбайджанскай крыніцы Аzeri.today, Лапшын ня раз наведваў Нагорны Карабах, за што яшчэ ў 2011 годзе быў уключаны ў «чорны сьпіс» МЗС Азэрбайджану і абвешчаны ў міжнародны вышук за парушэньне закону «Аб дзяржаўнай мяжы» і міграцыйнага кодэксу краіны.
На гэты момант структуры Азэрбайджану і Беларусі вядуць перамовы аб перадачы Лапшына ў Баку і прыцягненьні яго да адказнасьці, паведаміла крыніца.