Мытнікі пункту «Варшаўскі мост», што ў Берасьці, знайшлі ў грамадзяніна Расеі тры баявыя пісталеты і 97 патронаў калібру 9 мм, паведамляе берасьцейская мытня. Кіроўца «фольксвагена», які ехаў з Бэльгіі, перад аглядам заявіў, што ня мае забароненых тавараў.
Расеец затрыманы і ўзяты пад варту. Супраць яго распачалі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэньне празь мяжу агнястрэльнай зброі (арт. 333 ч.1 КК), яму пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі і канфіскацыя маёмасьці. Матэрыялы справы перададзеныя ў Сьледчы камітэт.
Мэты, зь якімі ён спрабаваў правезьці зброю ў Беларусь, не паведамляюцца.
![](https://gdb.rferl.org/76CEC37B-49CD-4B21-A3A8-CA6A1960BC4A_w1080_h608_b_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/0D9B0D8F-066D-45F1-8479-53464D78CABB_w1080_h608_b_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/653432CB-817B-42D8-8A15-B7FD36ACAB2E_w1080_h608_b_s.jpg)